Лінкі ўнівэрсальнага доступу

22% беларусаў хочуць інтэграцыі з Эўропай, 24% – з АЭП


Юры Дракахруст, Прага 22% беларусаў хочуць інтэграцыі іх краіны ў Эўропу, 24% аддаюць перавагу так званай Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) з Казахстанам, Расеяй і Украінай. Такія дадзеныя былі атрыманыя сёлета ў красавіку дасьледным кансорцыюмам “Эўразійскі манітор”, у якім бяруць удзел сацыялягічныя службы Беларусі, Казахстану, Расеі і Ўкраіны. Беларусь прадстаўлена ў кансорцыюме дасьледнай лябараторыяй "Новак".

Паводле дадзеных “Эўразійскага манітора” украінцы ў большай ступені, чым беларусы, імкнуцца жыць у аб’яднанай Эўропе – такіх 30%. У той жа час сярод казахаў даволі папулярная Адзіная эканамічная прастора – ёй аддаюць перавагу 27% грамадзянаў Казахстану.

Самы нізкі ўзровень імкненьня да інтэграцыі з ўсіх 4–х нацыяў дэманструюць расейцы: толькі 15% зь іх хацелі б жыць у Адзінай эканамічнай прасторы, а 14% расейцаў выступаюць за ўваходжаньне іх краіны ў Эўразьвяз.

На думку аднаго з выканальнікаў праекту – кіраўніка Усерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі Валера Фёдарава грамадзяне краінаў постсавецкай прасторы гэтак жа расчараваныя ў інтэграцыі, як і заходнія эўрапейцы – расейцы гэтак жа, як французы і галяндцы ня хочуць жыць у “агульным доме”. Расейскі сацыёляг мяркуе, што правал эўрапейскай Канстытуцыі – гэта пахавальны звон па ўсіх інтэграцыйных праектах.

На думку Валера Фёдарава дадзеныя апошняга апытаньня “Эўразійскага манітора” “абвяргаюць міт пра тое, што Расея зьяўляецца рухавіком постсавецкай інтэграцыі, заснаванай на яе імпэрскіх настроях”. Настроі расейцаў – хутчэй аўтаркічна-ізаляцыянісцкія – гаворыць расейскі сацыяёляг.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG