Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Максім Мірны падняўся з 37-га на 29-е месца ў чэмпіёнскай гонцы


Паводле БелаПАН Выхад у фінал турніру ў Нотынгеме на мінулым тыдні дазволіў беларускаму тэнісісту Максіму Мірнаму палепшыць свае пазіцыі ў адзіночных рэйтынгах. Іх новыя версіі надрукаваныя 20 чэрвеня.

У "Чэмпіёнскай гонцы Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў", дзе ўлічваюцца вынікі толькі бягучага сезона, спартовец падняўся з 37-га на 29-е месца, а ў традыцыйным рэйтынгу, дзе бяруцца пад увагу турніры апошніх 52 тыдняў, - з 40-га на 36-е.

У парных рэйтынгах у Мірнага бязь зьменаў: чацвёрты радок у індывідуальным заліку і першы - у пары са шведам Ёнасам Б''ёркманам.

На гэтым тыдні беларускі тэнісіст возьме ўдзел у Ўімблдонскім турніры.
XS
SM
MD
LG