Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран: афіцыйныя вынікі першага туру выбараў


ТЭГЕРАН. 24 чэрвеня ў Іране адбудзецца другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. Паводле афіцыйных дадзеных, у яго выйшлі былы прэзыдэнт Ірану Акбар Хашэмі Рафсанджані – ён атрымаў 21% галасоў і мэр Тэгерану Махмуд Ахмадзінеджад – яго падтрымалі каля 19,5% выбаршчыкаў. Рафсанджані выступае з больш лібэральнай праграмай, абяцаючы наладзіць дачыненьні з Захадам. Ягоны супернік Ахмадзінеджад, наадварот, падкрэсьлівае сваю кансэрватыўную праграму, хаця і не адмаўляецца ад дыялёгу з Эўропай. (Ахмадзінеджад) “Мы працягнем цяперашнюю палітыкуісламскай рэспублікі Іран. У прынцыпе, дыялёг з Эўропай, Азіяй і Афрыкай адпавядае курсу нашай зьнешняй палітыкі. І , канешне ж, у інтарэсах нашага народу, мы працягнем дыялёг з Эўропай у справе ядзерных распрацовак” Заявіў мэр Гэгерану, які выйшаў у другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Іране.
XS
SM
MD
LG