Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Замах у Багдадзе - забітыя ад 10 да 20 чалавек


БАГДАД. Тут учынены чарговы тэрарыстычны замах. Тэрарыст-самагубца здэтанаваў выбухоўку, прымацаваную да ўласнага цела, у рэстарацыі ў часе калі там было шмат людзей. Паводле розных дадзеных, загінулі ад 10 да 20 чалавек. Вось што расказаў нашаму радыё сьведка выбуху, мясцовы паліцыянт. (Паліцыянт) “Самагубца адразу ўвайшоў ў сярэдзіну рэстарану, дзе сядзелі і паліцыянты і цывільныя грамадзяне. Ён меў пас шахіда і здэтанаваў выбухоўку амаль адразу. Загінула шмат людзей, як мне падаецца прынамсі 15 чалавек”.Замах быў учынены на вуліцы, якая асабліва пільна ахоўваецца, бо вядзе да ўрадавых будынкаў.
XS
SM
MD
LG