Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль папрасіў прабачэньня ў ЗША за продаж зброі Кітаю


ЕРУЗАЛІМ. Ізраіль публічна папрасіў прабачэньня ў ЗША за экспарт зброі Кітаю. Са словамі прабачэньня ў ізраільскім радыё выступіў міністар замежных справаў Сільван Шалом. Ен заявіў, што “Ізраіль нікому не хацеў пашкодзіць”. ЗША рэзка крытыкавалі Ізраіль за продаж зброі Кітаю, баючыся, што гэтая зброя можа быць ужытая супраць Тайваню.
XS
SM
MD
LG