Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Sueddeutsche Zeitung: "Беларусь – небясьпечны сусед"


RFE/RL Sueddeutsche Zeitung піша, што ў адказ на перасьлед польскай меншасьці ў Беларусі Варшава пагражае апарату Лукашэнкі санкцыямі.

Прадстаўнік польскага міністэрства замежных справаў намякнуў пра ўвядзеньне мераў у адказ: усе беларускія чыноўнікі, якія прымалі ўдзел у акцыях супраць меншасьці, могуць больш не атрымаць візаў. Пры гэтым польскі бок зьвернецца да іншых краінаў Эўразьвязу, каб яны зрабілі тое самае. У Варшаве мяркуюць, што гэта будзе адчувальна для прыхільнікаў Лукашэнкі. Газэта называе Беларусь “небясьпечным суседам”.
XS
SM
MD
LG