Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША з насьцярогай ставяцца да заяваў КНДР


ВАШЫНГТОН. ЗША з насьцярожанасьцю паставіліся да паведамленьняў аб тым, што Паўночная Карэя гатовая вярнуцца за стол перамоваў у справе сваёй ядзернай праграмы. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Адам Эрэлі заявіў, што Вашынгтон спачатку хацеў бы атрымаць падрабязную справаздачу аб выніках сустрэчы кіраўніка КНДР Кім Чэн Іра з афіцыйнымі прадстаўнікамі Паўднёвай Карэі. (Эрэлі) “Пакуль не прызначаны тэрмін перамоваў, рана рабіць высновы. Для нас важна вярнуцца за стол перамоваў, але яшчэ больш важна – сур’ёзна абмеркаваць нашую прапанову - спыніць ядзерную праграму Паўночнай Карэі і зьліквідаваць пагрозу, якая пагражае Карэйскай паўвысьпе”. КНДР адмовілася браць удзел у шасьцібаковых перамовах у верасьні летась, абвінаваціўшы Вашынгтон ў варожай палітыцы. А ўчора паўднёва-карэйскі міністр ўзьяднаньня Чунг-Донг-Юнг паведаміў, што Паўночная Карэя гатовая аднавіць у наступным месяцы перамовы ў справе сваіх ядзерных праграмаў. Міністр паведаміў, што Пхэньян схільны аднавіць перамовы пры умове, што Вашынгтон будзе паважаць гэтую краіну, як сур’ёзнага партнэра.
XS
SM
MD
LG