Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У сыстэме “MasterCard International” знойдзены вірус


ВАШЫНГТОН. Амэрыканская кампанія “MasterCard International” абвесьціла аб тым, што яе плацёжную сыстэму ўскрылі хакеры. Яны пусьцілі ў кампутарную сетку кампаніі адмысловы вірус, з дапамогай якога атрымалі доступ да рахункаў 40 мільёнаў уладальнікаў картак. “MasterCard” папярэджвае, што пацярпець могуць таксама ўладальнікі картак іншых фірмаў. Расьсьледаваньне ў гэта справе вядзе фэдэральнае бюро выведкі ЗША.
XS
SM
MD
LG