Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранцы, што жывуць у Беларусі, падтрымалі былога прэзыдэнта Рафсанджані


Аляксей Дзікавіцкі, Прага У Іране пасьля ўчорашняга галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах ніводзін з кандыдатаў не атрымаў 50% галасоў, неабходных, каб выйграць выбары ў першым туры. Папярэднія вынікі паказваюць, што тры кандыдаты атрымалі прыкладна аднолькавую колькасьць галасоў зь нязначнай перавагай былога прэзыдэнта Ірану Акбара Хашэмі Рафсанджані. Цяпер у Іране, упершыню ад 1979 году, адбудзецца другі тур прэзыдэнцкіх выбараў.

Дагэтуль невядома, хто будзе другім кандыдатам, які выйдзе ў наступны тур выбараў. Паводзе папярэдніх дадзеных, былы прэзыдэнт Ірану Акбар Хашэмі Рафсанджані атрымаў 22% галасоў – гэта больш, чым ягоныя канкурэнты. У другі тур могуць патрапіць альбо мэр Тэгерану Махмуд Ахмадзінэджад, альбо сьпікер парлямэнту Мэхдзі Карубі, якіх падтрымалі ад 17 да 20% выбарнікаў.

Яшчэ ня ўсе галасы падлічаныя, і вынікі могуць зьмяніцца, калі будуць вядомыя канчатковыя вынікі галасаваньня ў найбольш вялікіх гарадах, у тым ліку ў Тэгеране і Ісфахане.

Адметна, што напярэдадні выбараў назіральнікі лічылі цяперашніх галоўных канкурэнтаў Рафсанджані – Ахмадзінеджада і Карубі аўтсайдэрамі, якія ня маюць амаль ніякіх шанцаў, каб апынуцца ў другім туры. Меркавалася, што найбольш моцныя праціўнікі былога прэзыдэнта Ірану гэта кансэрватыўны кандыдат Мухамэд Бакір Куалібаф і кандыдат ад рэфармістаў Мустафа Маін, але яны апынуліся на 4 і 5 месцах.

Намесьнік міністра ўнутраных справаў Ірану Махмуд Мірлахі паведаміў журналістам сёньня раніцай, што гэта былі выбары, вынікі якіх ніхто ня можа прадказаць.

Адзінае, што можна сказаць з упэўненасьцю - гэта тое, што ў наступную пятніцу ўпершыню ў гісторыі краіны адбудзецца галасаваньне ў другім туры, у які выйдуць два кандыдаты, якія атрымаюць найбольшую колькасьць галасоў.

Мэхрдад Дарвіш – прафэсар сацыялёгіі ў Стакгольмскім унівэрсітэце лічыць, што цяперашняя сытуацыя вынікам таго, што ісламісты ня вылучылі адзінага кандыдата і таму галасы падзяліліся паміж рознымі кандыдатамі.

Паводле папярэдніх дадзеных, удзел у галасаваньн ўзялі каля 67% выбарнікаў – гэта больш, чым спадзяваліся ўлады.

Учора ў Тэгеране цяперашні прэзыдэнт Махамад Хатамі заявіў, што гэтыя выбары зробяць больш моцнай ісламскую дэмакратыю ў Іране.

(Хатамі: ) “Я спадзяюся, што наш рух па шляху рэлігійнай дэмакратыі, якая стала вынікам ісламскай рэвалюцыі ў Іране, стане больш лёгкім і пасьпяховым, дзякуючы актыўнаму ўдзелу грамадзянаў, у тым ліку і жанчынаў, у галасаваньні. Волю ірацкага народу павінен паважаць кожны з нас”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG