Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Станіслаў Шушкевіч: “Быкаў – вялікі чалавек”


Сяргей Навумчык, Прага Я папрасіў прыгадаць свае сустрэчы з Быкавым Станіслава Шушкевіча – першага кіраўніка адноўленай незалежнай Беларускай дзяржавы, Старшыню Вярхоўнага Савета 12 скліканьня. Шушкевіч пачаў з чэрвеня 2003 году, калі Васіль Ўладзімеравіч прыляцеў з Прагі ў Менск.

Ведаеце, я перш за ўсё ўспамінаю той чэрвень. Шостага чэрвеня быў я ў вас на Радыё Свабода і патэлефанаваў зь Менску Быкаў. І можа ў гэты час усё і ўспомнілася. Ён пераехаў тады ў Менск, і праз два тыдні памёр. Я ўспомніў, што ён заўсёды быў нашым сьцягам. Ён быў сьцягам сумленных людзей Беларусі. І ва ўсіх нашых цяжкасьцях мы проста забываліся, што мы зьвярталіся да яго. Я не адзін раз да яго зьвяртаўся. І я нават пра яго пісьменьніцкую веліч. Я зьвяртаўся да яго як да простага сумленнага чалавека, які заўсёды знаходзіў спосаб задумацца і знаходзіў спосаб дапамагчы. Я памятаю яго як чалавека спакойнага, ціхага, вялікага.
XS
SM
MD
LG