Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране скончылася галасаваньне


ТЭГЕРАН: У Іране завяршылася галасаваньне ў прэзыдэнцкіх выбарах, час якога двойчы працягваўся – агулам на 4 гадзіны. Сярод сямі кандыдатаў, фаварытамі выбараў лічацца былы прэзыдэнт Акбар Гашэмі Рафсанджані і былы міністар адукацыі Мустафа Мойн, але, паводле назіральнікаў, хутчэй за ўсё, ніводзін зь іх не атрымае 50% галасоў каб выбары скончыліся ў першым туры. Цяперашні прэзыдэнт Мухамад Хатамі заявіў: (Хатамі) “Я спадзяюся, што наш рух па шляху рэлігійнай дэмакратыі, якая сталася вынікам ісламскай рэвалюцыі ў Іране, стане больш лёгкім пасьпяховым, дзякуючы актыўнаму ўдзелу грамадзянаў, у тым ліку і жанчынаў, ў галасаваньні. Волю іракскага народу павінен паважаць кожны з нас” Прадстаўнік Міністэрства ўнутраных справаў Ірану адзначыў вельмі высокую актыўнасьць выбаршчыкаў.
XS
SM
MD
LG