Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пытаньне бюджэту Эўразьвязу не вырашана


БРУСЭЛЬ: У другім дню саміту эўрапейскія лідэры ня могуць дамовіцца ў справе сваіх складак ў буджэт Эўразьвязу. У сувязі з тупіковай сытуацыяй прэм’ер Люксэмбуругу – гэтая краіна старшынюе цяпер у Эўразьвязе -спыніў агульную сэсію і пачаў двухбаковыя перамовы з ключавымі краінамі. Між тым прэм’ер-міністар Швэцыі Горан Пэрсан заявіў:

(Пэрсан: ) “Я маю пэсымістычны настрой і мяркую, што мы ня зможам уягам гэтай сустрэчы дасягнуць кампрамісу ў справе буджэту. Па-мойму неабходна правесьці дадатковыя перамовы, каб падрыхтаваць новы праект буджэту і распрацаваць прыймальную для ўсіх схему разьмеркаваньня сродкаў у Эўразьвязе”.
XS
SM
MD
LG