Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўдзельнікаў маладзечанскага сходу ўлады нацкавалі пажарнікаў


Валер Каліноўскі, Менск Сёньняшні маладзечанскі сход па выбары дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў, на якім мае быць абраны адзіны кандыдат на прэзыдэнта ад апазыцыі, прайшоў у альтэрнатыўным месцы, пасьля таго як пажарныя службы горада загадалі дэлегатам пакінуць памяшканьне цэнтра “Модуль”, дзе першапачаткова зьбіраліся актывісты апазыцыі.

Будынак заблякавалі тры пажарныя машыны, прадстаўнікі спэцслужбаў, хаця ніякага пажару не было.

На сходзе зарэгістраваліся болей за трыццаць актывістаў апазыцыі з Маладэчна. Як паведаміў лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка, які браў удзел у сходзе, у запасным памяшканьні удзельнікам сходу ўдалося выканаць усе працэдуры, заслухаць прэтэндэнтаў на званьне адзінага кандыдата і абраць двух дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў.

Гл. таксама • Нягледзячы на спробы міліцыі сарваць сход, у лесе ў кансьпіратыўных умовах былі абраныя дэлегаты на Кангрэс дэмсілаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG