Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Робэрт Сэндз памёр на 65-ы дзень галадоўкі


RFE/RL З досьведу палітычных галадовак у сьвеце.

1 траўня 1981году ў брытанскай турме ўзмоцненага рэжыму “Мэйз” у Паўночнай Ірляндыі пачаў галадоўку Робэрт Сэндз адзін з кіраўнікоў экстрэмісцкай арганізацыі Ірлянская Рэспубліканская армія (ІРА). Прычынай акцыі пратэсту сталася тое, што брытанскія ўлады ставіліся да вязьняў ІРА як да тэрарыстаў і крымінальнікаў, самі вязьні лічылі сябе палітычнымі зьняволенымі.

Да галадоўкі Сэндза далучыліся яшчэ некалькі вязьняў. Падчас галадоўкі Сэндз быў нават абраны ў брытанскі парлямэнт , аднак урад Маргарэт Тэтчэр не пайшоў на саступкі галадоўшчыкам.

Робэрт Сэндз памёр за кратамі на 65-ы дзень галадоўкі, пазьней памерлі яшчэ 9 галадоўшчыкаў – сябраў Ірлянскай Рэспубліканскай арміі. Пазьней улады задаволілі некаторыя патрабаваньні, дзеля якіх праводзілася галадоўка – зьняволеным сябрам ІРА было дазволена насіць цывільнае адзеньне, атрымліваць пошту і спатканьні з роднымі, не атрымліваць пакараньні за адмову ад працы ў турме.

28 красавіка 1996 году арыштаваныя дзеячы апазыцыі, лідэры БНФ Юры Хадыка і Вячаслаў Сіўчык пачалі ў турме галадоўку пратэсту супраць іх арышту за ўдзел ў "Чарнобыльскам шляху". Галадоўка працягвалася 20 дзён. Вязьні былі вызваленыя пасьля просьбы да Аляксандра Лукашэнкі з боку прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына.

Гл. таксама • Сяргей Скрабец працягвае галадоўку за кратамі 34-ы дзень
XS
SM
MD
LG