Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністар замежных справаў Расеі асьцерагаецца "экспарту дэмакратыі" ў Беларусь


Юры Дракахруст, Прага Кіраўнік расейскага МЗС Лаўроў мяркуе, што “экспарт дэмакратыі” ў краіны СНД можа прывесьці да дэстабілізацыі гэтых дзяржаваў.

(Лаўроў: ) “Заахвочваньне пазапарлямэнцкіх мэтадаў барацьбы, спробы "экспарту дэмакратыі" ў краіны СНД зь іх неўсталяванымі дзяржаўнымі структурамі і праўнымі сыстэмамі, зь іх няпростымі унутрыпалітычнымі і эканамічнымі абставінамі тояць у сабе дэстабілізацыю і новыя канфлікты".

Такую думку выказаў міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў, адказваючы на пытаньне польскай газэты "Трыбуна", ці гатовая Расея цярпець аўтарытарнае кіраваньне ў Беларусі, каб захаваць уплыў у гэтай дзяржаве.

Паводле Лаўрова, Расея "зыходзіць з таго, што дэмакратыя павінна зацьвярджацца ў кожнай краіне на ўласнай нацыянальнай глебе і на праўнай аснове".

"Мы паважаем выбар беларускага народу, зроблены ў адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам. Будзем узаемадзейнічаць з тым кіраўніцтвам у краінах СНД, якое абірае іх народ", – зазначыў кіраўнік МЗС Расеі.
XS
SM
MD
LG