Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Смок Трэвэл” просіць не лічыць выказваньні свайго супрацоўніка за пазыцыю ўсёй кампаніі


Ігар Карней, Менск 14 чэрвеня ў cюжэце Радыё Свабода “Для “Белавія” зачынецца бераг турэцкі?” быў выкарыстаны камэнтар супрацоўніка кампаніі “Смок Трэвэл” з нагоды спрэчнай сытуацыі вакол авіякампаній “Белавія” і “Turkish Airlines” (мэнэджэр не выключаў, што са зьяўленьнем на беларускім рынку турэцкага авіяперавозчыка кошты на чартэрныя рэйсы могуць зьнізіцца – Р.С.).

Кіраўніцтва турфірмы, у сваю чаргу, дае тлумачэньні, што ў згаданым камэнтары было выказанае прыватнае меркаваньне прыватнай асобы, а не афіцыйная пазыцыя кампаніі.

Разам з тым, адзначаецца, што турыстычная кампанія "Смок Трэвэл”, як і ўсе ўдзельнікі турыстычнага рынку, зь нецярпеньнем чакае вырашэньня канфліктнай сытуацыі, якая ўзьнікла паміж Дзяржаўным камітэтам авіяцыі Рэспублікі Беларусь і аналягічным турэцкім ведамствам. “Спадзяемся, што інтарэсы турыстаў пры гэтым не пацерпяць”, – гаворыцца ў лісьце кампаніі “Смок Трэвэл”.
XS
SM
MD
LG