Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Сяргея Скрабца Міхаіл Хоміч плянуе сустрэцца са сваім падабаронным сёньня а 15-й гадзіне паводле менскага часу


Уладзімер Глод, Менск Пакуль не вядома, ці галадуе 34 дзень у Берасьцейскім сьледчым ізалятары Сяргей Скрабец. Учора, падчас сустрэчы з жонкай, Сяргей Скрабец паабяцаў, што спыніць галадоўку ў выхадныя, а, можа, і ў пятніцу.

Як вядома, кіраўніцтва Берасьцейскага сьледчага ізалятару адмаўдяе сам факт галадоўкі на той падставе, што Сяргей Скрабец не напісаў заявы аб галадоўцы.

Актывіст беларускай апазыцыі, кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня пратэстуе супраць арышту і абвінавачаньняў на свой адрас, якія лічыць беспадстаўнымі. Былы дэпутат, які знаходзіцца ў Берасьцейскім сьледчым ізалятары, абвінавачваецца па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу — падрыхтоўка да злачынства і хабарніцтва.

Сьледзтва лічыць, што былы дэпутат падбухторваў жыхара гораду Бяроза даць хабар памерам 30 тысяч даляраў супрацоўнікам Берасьцейскіх пракуратуры і абласнога суду, каб тыя паспрыялі вынясеньню апраўдальнага прысуду жыхару вёскі Альшаны Пінскага раёну Грыбу. Пазьней той быў асуджаны на 24 гады пазбаўленьня волі за цяжкія злачынствы. У гэтай вёсцы жывуць родныя жонкі Сяргея Скрабца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG