Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран хаваў праўду ад МАГАТЭ


ТЭГЕРАН. Міжнароднае агенцтва ў атамнай энэргіі даведалася пра тое, што Іран у сакрэце працягваў экспэрымэнты з плютоніем цягам шэрагу гадоў. Пра гэта Радзе дырэктараў МАГАТЭ намесьнік кіраўніка агенцтва П’ер Гольдшміт. Паводле ягоных словаў, іранскія ўлады цяпер прызналі, што экспэрымэнты ва ўзбагачэньні плютонію працягваліся да 1998 году, хаця Тэгеран афіцыйна сьцьвярджаў, што гэтыя працы былі спыненыя яшчэ ў 1993-м годзе.
XS
SM
MD
LG