Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бюджэт - галоўная тэма саміту Эўразьвязу


БРУСЭЛЬ Тут пачаўся двухдзённы саміт Эўразьвязу. Галоўныя тэмы сустрэчы гэта вызначэньне парадку фармаваньня бюджэту Зьвязу і вырашэньне палітычнага крызысу, які ўзьнік пасьля рэфэрэндумаў у Францыі і Галяндыі, у часе якіх быў адхілены праект Эўрапейскай Канстытуцыі. Прэмьер-міністар Швэцыі Горан Пэрсан заявіў, што ў часе сустрэчы наўрад ці будзе дасягнуты кампраміс што да прынцыпаў фармаваньня супольнага буджэту. (Пэрсан) “Я ня думаю, што ў нас атрымаецца дамовіцца ў справе буджэту Эўразьвязу. Занадта вялікія разыходжаньні. Мы, аднак, павінны працягваць дыскусію. Некаторыя краіны, у тым ліку і Швэцыя, робяць неадпаведна вялікі ўнёсак у буджэт Эўрапейскага Зьвязу” У сваю чаргу старшыня Эўрапейскай Камісіі Хасэ Мануэль Барозу наадварот лічыць, што кампраміс магчымы: (Барозу) “Будзе вельмі цяжка, але я ўпэўнены, што кампраміс у справе буджэту дасягальны. Я спадзяюся, што ўсе краіны зробяць усё магчымае дзеля дасягненьня гэтай мэты” Адна з галоўных праблем палягае ў тым, што Вялікая Брытанія адмаўляецца пайсьці павялічыць свой унёсак у супольны бюджэт.
XS
SM
MD
LG