Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што думаюць гамельчукі наконт візавых абмежаваньняў вышэйшым беларускім чыноўнікам?


Казімер Яноўскі, Гомель Ці падтрымліваеце вы візавыя санкцыі супраць асобных кіраўнікоў Беларусі? Хто, на вашу думку, адказны за тое, што беларусам патрэбны візы ў большасьць краінаў сьвету? — гэтыя пытаньні на вуліцах Гомелю задаваў людзям наш карэспандэнт.

(Студэнт: ) “Я лічу, што візавыя абмежаваньні — гэта нармалёвая, добрая справа, каб якімсьці чынам паўзьдзейнічаць на ўрад Беларусі”.

(Мужчына ва ўзросьце: ) “Нават вельмі добра. Можа, яны задумаюцца над тым, што перш як зьесьці мандарын, сакавіты і салодкі, трэба добра паводзіць сябе дома”.

(Хлапец: ) “Захад вінаваты — ня хочуць бачыць нас у Эўропе”.

(Студэнт: ) “Падтрымліваю санкцыі. Наша кіраўніцтва няправільна паводзіць сябе ў дачыненьнях з эўрапейскімі дзяржавамі. Насельніцтва ў гэтым не вінаватае, а кіраўніцтва — так, яно вінаватае”.

(Малады мужчына: ) “І мы вінаваыя, бо дазваляем чыноўнікам рабіць усё, што яны хочуць”.

(Карэспандэнт: ) “Ці падтрымліваеце вы візавыя санкцыі супраць асобных кіраўнікоў Беларусі, і хто, на вашу думку, адказны за тое, што беларусам патрэбныя візы ў большасьць краінаў сьвету”?

(Студэнт: ) “Гэта справа ўраду, ён павінен гэтым займацца. З 1996 году наша дзяржава знаходзіцца ў такім стане, што парвалі ўсе дачыненьні з краінамі Эўразьвязу”.

(Дзяўчына: ) “Тыя кіраўнікі, што парушаюць міжнародныя стандарты, ім сапраўды трэба забараніць. А хто гэтага ня робіць, няхай езьдзіць”,

(Хлапец: ) “Гэта ня мы вінаваты. Гэта ўлады вінаватыя, калі яны дагуляліся да такога, што візы патрэбны амаль у кожную краіну”.

(Мужчына ва ўзросьце: ) “Што зарабілі, няхай тое і атрымліваюць. Невінаватаму нічога ня будзе. Я падтрымліваю санкцыі поўнасьцю: за свае думкі і паводзіны хай адказваюць. Маючы пашпарт, я павінен паехаць без усякіх візаў ва ўсе краіны, якія там пазначаны. Мы сёньня ня ворагі, мы не стаім адзін супраць аднаго. Паставіў нейкую пячатку — і едзь на ўсе дваццаць ці сто бакоў, я так думаю. Вясною я быў у Нямеччыне. Там сядай на машыну і едзь, куды хочаш, ніхто за табою ня сочыць. А тут трэба прыйсьці ў паліцыю, у міліцыю, да ўладаў — пакланяцца, а потым ехаць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG