Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арабская групоўка ўзяла адказнасьць за выбухі ў Іране


ТЭГЕРАН Экстрэмісцкая арабская групоўка ўзяла на себе адказнасьць за выбухі, якія адбыліся ў іранскіх гарадох Ахваз і Тегеран некалькі дзён таму. Тады прынамсі 8 чалавек загінулі, дзесяткі былі параненыя. Група , якая назвае сябе «Арабскі рух барацьбы за вызваленьне Ахваза» размесьціла сёньня ў Інтэрнэце відэазварот, у якім бярэ адказнасьць за выбухі і пагражае новымі нападамі. Заўтра ў Іране адбудуцца прэзідэнцкія выбары, за пасаду кіраўніка дзяржавы змагаюцца 7 кандыдатаў. Іранскія афіцыйныя прадстаўнікі гавораць, што ў дзень галасаваньня дзесяткі тысячаў паліцэйскіх будуць патруляваць гарады, каб гарантаваць бясьпеку выбараў.
XS
SM
MD
LG