Затрыманых пад канвоем адвезьлі ў Ташкент і адпусьцілі. Экспэрты МХФ сьцьвярджаюць, што “амаль усе” ўзбэцкія праваабаронцы, якія складалі сьпіс ахвяраў 13 траўня, знаходзяцца пад арыштам. Супраць іх узбуджаная крымінальная справа за “спробу зьмены канстытуцыйнага ладу”. МХФ заклікае міжнародную супольнасьць умяшацца ў сытуацыю ва Ўзбэкістане.
(Маркушэўскі: ) “Пасьля сустрэчы зь сям’ёй аднаго з дысыдэнтаў блякавалі, пад канвоем адвезьлі ў бліжэйшы пастарунак, там патрымалі гадзіну, а потым пад канвоем адвезьлі за мяжу Андыжанскай вобласьці, у Ташкент. У нас місія — дасьледаваць наступствы падзеяў 13 траўня, калі ў Андыжане, паводле розных зьвестак, былі забітыя войскамі каля тысячы чалавек. Тыя праваабаронцы ва Ўзбэкістане, якія дасьледавалі колькасьць ахвяраў 13 траўня, спрабавалі скласьці сьпісы, амаль усе арыштаваныя і абвінавачаныя ў спробе гвалтоўнай зьмены рэжыму. Гэта досыць цяжкі артыкул Крымінальнага кодэксу”.
Эліза Мусаева ў інтэрвію Беларускай “Свабодзе” заявіла:
(Мусаева: ) “Мы мелі магчымасьць на сабе праверыць тыя зьвесткі, якія паступаюць ад родных рэпрэсаваных — праваабаронцаў і сяброў апазыцыйных партыяў. Улады жорстка кантралююць усіх, хто прыяжджае і выяжджае з краіны, жорстка кантралююць інфармацыю. Мы лічым, што міжнародная супольнасьць мусіць штосьці зрабіць”.
У Андыжанскай дзяржаўтаінспэкцыі патлумачылі, што аўтамабіль экспэртаў МХФ “падобны да невядомага аўто, якое зьдзейсьніла аварыю некалькі дзён таму”, таму ён і быў затрыманы. У затрыманьні, паводле некаторых зьвестак, браў удзел начальнік крымінальнага вышуку Андыжанскага раёну.
Міжнародная Хэльсынская фэдэрацыя мае статус дарадцы ААН па правах чалавека. Адна зь яе даччыных арганізацыяў “Human Rights Watch” днямі прэзэнтавала даклад аб падзеях 13 траўня, у якім на падставе сабраных зьвестак вінаваціць узбэцкі ўрад у расстрэле каля 1000 чалавек і ўтойваньні целаў. На мінулым тыдні прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў адкінуў прапанову Генэральнага сакратара ААН аб правядзеньні незалежнага міжнароднага расьсьледаваньня падзеяў 13 траўня.