Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларуская прэса за 16 чэрвеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень раней?

“Бацькаўшчына”, 1965 год:

“Увага! Выдавецтва “Бацькаўшчына” выдала партрэт нашага найвялікшага паэты й прарока беларускага адраджэньня Янкі Купалы з фотокопіяй собскаручнага подпісу паэты. Партрэт выдадзены на добрай бліскучай паперы разьмерам 30х20 цэнтымэтраў. Цана аднаго партрэту 50 амэр. цэнтаў або іхняя раўнавартасьць у мясцовай валюце… Кажная беларуская арганізацыя, кажнае беларускае памяшканьне павінна быць удэкараванае партрэтам Янкі Купалы!”

“Вечерний Мінск”, 1975 год. Пра выбары ў Вярхоўны Савет БССР:

“Шырока расчынены дзьверы храму беларускай навукі — Акадэміі навук БССР. Дзясяткі, сотні людзей — рабочых, служачых, вучоных — сьцякаюцца на свой форум — самы прадстаўнічы, самы дэмакратычны. Каб надаць сваім таварышам вышэйшую “ступень чалавечых навук” — дэпутата народу… Усевалад Яўстаф’евіч Борматаў, загадчык лябараторыі Інстытуту генэтыкі і цыталёгіі, член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР: “Выбары — яскравая праява савецкай дэмакратыі, поўнай згоды з палітыкай нашай партыі і дзяржавы. Выбары надаюць упэўненасьць у будучыні, жаданьне працаваць з поўнай аддачай сіл”.

“Знамя юности”, 1985 год. Н.Белазёрава, сябра камітэту камсамолу аб’яднаньня “Гарызонт”:

“Адзін з нашых КМК сымбалічна ўключыў у свой склад Марата Казея. Заробленыя за яго грошы пералічваюцца ў Савецкі фонд міру. І што выдатна — ініцыятыву камсамольцаў падхапілі і разьвілі па-свойму рабочыя ўсяго вытворчага ўчастку. Тыя, хто не ўваходзіць у склад КМК, штомесяц пералічаюць грошы на рахунак з уласнае зарплаты. Самі разумееце, што справа тут ня ў суме, а ў сьвятасьці памяці, у шчырым імкненьні нашых сучасьнікаў быць вартымі подзьвігу народу”.
XS
SM
MD
LG