Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пайшоў 33-ы дзень галадоўкі Сяргея Скрабца за кратамі


Уладзімер Глод, Менск Актывіст беларускай апазыцыі, кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня пратэстуе супраць арышту і абвінавачаньняў на свой адрас, якія лічыць беспадстаўнымі. Былы дэпутат, які знаходзіцца ў Берасьцейскім сьледчым ізалятары, абвінавачваецца па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу — падрыхтоўка да злачынства і хабарніцтва.

Сёньня Сяргея Скрабца зьбіраюцца наведаць ягоныя маці і жонка, якія маюць дазвол на сустрэчу. Яны хочуць пераканаць вязьня, каб той спыніў галадоўку. Аб гэтым жа просяць былога дэпутата бацька і брат. Нагадаем, што старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла таксама зьвярнулася да Сяргея Скрабца з просьбай спыніць галадоўку. Аналягічны зварот прыняло й кіраўніцтва Аб''яднанай грамадзянскай партыі.

Сьледзтва лічыць, што былы дэпутат падбухторваў жыхара гораду Бяроза даць хабар 30 тысяч даляраў супрацоўнікам Берасьцейскіх пракуратуры і абласнога суду, каб тыя паспрыялі вынясеньню апраўдальнага прысуду жыхару вёскі Альшаны Пінскага раёну Грыбу. Пазьней той быў асуджаны на 24 гады пазбаўленьня волі за цяжкія злачынствы. У гэтай вёсцы жывуць родныя жонкі Сяргея Скрабца.
XS
SM
MD
LG