Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кручкоўскі зьявіўся ў Саюзе палякаў са здымачнай групай Беларускага тэлебачаньня


Сяргей Астраўцоў, Горадня. Сёньня пасьля 11-ці гадзінаў былы старшыня Саюзу палякаў Тадэвуш Кручкоўскі нечакана зьявіўся ў будынку СПБ з паплечнікамі і са здымачнай групай БТ.

Ён запатрабаваў ад старшыні СПБ Анжалікі Борыс ключы і пячатку і сказаў, што павінен будзе арганізаваць паўторна 6-ы зьезд СПБ, вынікі якога міністэрства юстыцыі РБ прызнала несапраўднымі. На гэтым зьезьдзе кіраўніком Саюзу была абрана А.Борыс. Сёньня яна паведаміла Т.Кручкоўскаму, што ў мінулую нядзелю праўленьне Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі СПБ выключыла яго з шэрагаў сябраў Саюзу.

Зьезд СПБ адбыўся 12-13 сакавіка ў Горадні. 12 траўня мінюст прыняў сваё рашэньне, паводле якога легітымным зьяўляецца старое кіраўніцтва СПБ на чале са сп. Кручкоўскім, і яно павінна правесьці новы зьезд.
XS
SM
MD
LG