Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпартамэнт па гуманітарнай дапамозе заблякаваў грошы, якія былі пераведзеныя БГК


RFE/RL Прэзыдэнцкі дэпартамэнт па гуманітарнай дапамозе забараніў Беларускаму Гэльсынскаму камітэту скарыстаць замежную дапамогу.

Яшчэ ў красавіку БГК накіраваў у дэпартамэнт просьбу на рэгістрацыю і вызваленьне ад падаткаў у адпаведнасьці заканадаўствам дапамогу ў памеры тысячы даляраў ад Міжнароднай Гэльсынскай Фэдэрацыі, сябрам якой з’яўляецца БГК. Грошы меркавалася выдаткаваць на статутныя мэты арганізацыі – аплату офісу, тэлефонныя перамовы, набыцьцё канцылярскіх тавараў.

10 чэрвеня дэпартамэнт пры упраўленьні справамі прэзыдэнта паведаміў, што задаволіць просьбу БГК ня можа, бо пазначаныя мэты выкарыстаньня дапамогі не адпавядаюць тым, якія пазначаныя ў дэкрэце прэзыдэнта аб атрыманьні і выкарыстаньні замежнай дапамогі.

Прадстаўнікі БГК гавораць, што тым самым яны атрымалі забарону на выкарыстаньне замежнай дапамогі на праваабарончую дзейнасьць і вымушаныя вярнуць сродкі.

На думку экспэртаў БГК такія дзеяньні беларускіх уладаў парушаюць Канстытуцыйны прынцып свабоды аб’яднаньняў, а таксама міжнародным абавязкам Беларусі.
XS
SM
MD
LG