Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: "Улада надзвычай напужаная, і яна працуе над тым, каб і народ быў такім"


Казімер Яноўскі, Сьветлагорск Сёньня ў Сьветлагорску адбыўся першы сход па вылучэньні дэлегатаў на Нацыянальны кангрэс дэмакратычных сілаў. Сход адбываўся ў лепшых традыцыях кансьпіратыўных маёвак пачатку 20-га стагодзьдзя.

Міліцыя затрымала арганізатараў, спрабавала сарваць сустрэчу. Двойчы мянялася месца збору. Урэшце, дробнымі групамі ўдзельнікі сходу прабраліся на бераг ракі Бярэзіны, дзе і правялі сход.

Вынікі сходу камэнтуе Аляксандар Мілінкевіч:

(Мілінкевіч: ) "Улада была надзвычай напужаная. І яна працуе над тым, каб і народ быў такім. А сама яна яшчэ больш церпіць ад страху. Я скажу, што яны нарабілі шмат памылак. Яны парушалі элемэнтарныя, базавыя законы. Безумоўна, мы будзем зьвяртацца ў пракуратуру. Праўда на нашым баку. Я думаю, што наступныя сходы мы арганізуем яшчэ лепш. Яны ня будуць праводзіцца ў больш лёгкіх умовах, мы іх правядзем".

У хуткім часе такія сходы плянуецца правесьці ва ўсіх раённых цэнтрах Гомельскай вобласьці.

Гл. таксама: • Нягледзячы на спробы міліцыі сарваць сход, у лесе ў кансьпіратыўных умовах былі абраныя дэлегаты на Кангрэс дэмсілаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG