Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія лекары: Тэры Шайва ня мела шанцаў на выздараўленьне


НЬЮ-ЁРК. Амэрыканка Тэры Шайво, якая 15 гадоў знаходзілася ў коме, і памерла сёлета ўвесну пасьля таго, як яе паводле пастановы суду адключылі ад сыстэмы, якая падтрымлівала яе жыцьцё, ня мела шанцаў на выздараўленьне. Пра гэта заявілі лекары, якія рабілі ўскрыцьцё. Паводле іхных словаў, мозг спадарыні Шайва быў моцна пашкоджаны і важыў усяго 600 грамаў – гэта палова вагі мозгу здаровага чалавека.
XS
SM
MD
LG