Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская амбасада не пацьвярджае інфармацыі пра увядзеньне візавых санкцыяў


Алесь Дашчынскі, Менск У амбасадзе Польшчы ў Менску пакуль не пацьвярджаюць зьвестак пра ўвядзеньне візавых санкцыяў адносна шэрагу грамадзянаў Беларусі, датычных да перасьледу Саюзу палякаў Беларусі.

Паводле газэты “Zycie Warzsawy” Польшча забараніла ўезд на сваю тэрыторыю шэрагу грамадзянаў, якія ўдзельнічалі ў перасьледзе Саюзу палякаў Беларусі. Газэта піша, што гэтую інфармацыю пацьвердзілі прадстаўнікі польскіх уладаў, сярод якіх генэральны дырэктар дэпартамэнту рэпатрыяцыі і замежнікаў Ян Венгжын. Сярод асобаў, якія ня змогуць цягам трох гадоў патрапіць у Польшчу, названыя былы галоўны рэдактар газэты “Glos znad Niemna” Анджэй Дубікоўскі, а таксама “супрацоўнікі КДБ і міністар юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў”. Паводле “Zycie Warzsawy”, санкцыі ўжо набылі сілу.

Аднак у амбасадзе Польшчы ў Менску пакуль не пацьвярджаюць гэтай інфармацыі. Дарадца амбасады Анджэй Альборскі сказаў, ён не да канца ўпэўнены, што такое рашэньне прынятае, і ведае пра яго толькі з газэтнай публікацыі.

(Альборскі: ) “Калі гэта будзе аб’яўлена, гэта будзе аб’яўлена ўрадам Польшчы, а не газэтай “Zycie Warzsawy”, якая не зьяўляецца крыніцай дзяржаўнай інфармацыі”.

Лёс Саюзу палякаў у Беларусі хвалюе польскую грамадзкасьць. Дэлегацыя польскай правай партыі “Права і справядлівасьць” у часе заплянаванага на пятніцу візыту ў Беларусь сустрэнецца між іншым з прадстаўнікамі Саюзу палякаў Беларусі ў Горадні і Менску і амбасадарам Польшчы ў Беларусі Тадэвушам Паўлякам. Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні партыі Адам Ліпіньскі, які ўзначальвае партыйны камітэт “Салідарныя зь Беларусьсю”. Гэты камітэт створаны дзеля аказаньня дапамогі ў дэмакратызацыі Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG