Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віцебскія міліцыянты праводзяць інтэрнэт-апытаньне пра піва


Браніслава Станкевіч, Віцебск Абласная міліцэйская ўправа выступіла з прапановай стварыць у Віцебску “безалкагольныя зоны”. У разьліку на падтрымку свае ініцыятывы яны зьвярнуліся да карыстальнікаў інтэрнэту, каб яны ўзялі ўдзел у галасаваньні на сайце віцебскай управы ўнутраных спраў www.uvd.vitebsk.by.

На 15 чэрвеня вынікі засьведчылі, што большасьць удзельнікаў апытаньня катэгарычна супраць забароны на ўжываньне слабаалькагольных спіртовых напояў на вуліцах Віцебску: 52,5% апытаных лічаць гэта абмежаваньнем іхных чалавечых правоў . І толькі 20,8% згодныя з тым, што шляхам забароны расьпіцьця піва на вуліцы можна сапраўды зьменшыць узровень злачыннасьці.

Каля 21% апытаных лічаць, што дастаткова абмяжоўваць продаж сьпіртовых напояў у часе масавых мерапрыемстваў накшталт “Славянскага базару”. Дарэчы, апытаньне будзе працягвацца якраз да ягонага пачатку, і, мажліва, ягоныя вынікі насамрэч адаб''юцца на ўмовах гандлем піва падчас фэстывалю.
XS
SM
MD
LG