Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш як 30 загіблых у сёньняшніх атаках у Іраку


БАГДАД: Як мінімум 23 чалавекі, пераважна ірацкія салдаты, загінулі ў выніку самагубчага бомбавага замаху ў вайсковай сталоўцы ў базе Халес 60 кілямэтраў ад Багдаду. Яшчэ 29 чалавек былі параненыя. У Багдадзе ў іншым замаху загінулі 8 ірацкіх паліцыянтаў. Прэм’ер Аўстраліі Джон Гоўард паведаміў пра вызваленьне свайго суайчыньніка. Даглес Вууд быў выкрадзены два месяцы таму і быў вызвалены ў часе сумеснай аперацыі кааліцыйных і ірацкіх сілаў. Гоўард паведаміў, што закладнік жывы і здаровы і што ён знаходзіцца ў бясьпечным месцы ў Багдадзе.
XS
SM
MD
LG