Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО накіруе ў Афганістан дадаткова 2 тысячы вайскоўцаў


КАБУЛ: Паўночна-атлантычны саюз паведаміў, што ў сувязі з прызначанымі на верасень выбарамі ён накіруе ў Афганістан дадаткова 2 тысячы вайскоўцаў. У дадзены момант міжнародны кантынгент пад камандаваньнем НАТО налічвае звыш 10 тысяч вайскоўцаў. Прадстаўніца альянсу Карэн ван Патот паведаміла, што вайскоўцы з Румыніі, Гішпаніі і Галяндыі прыбудуць у Афганістан ў пачатку ліпеня. Прадстаўніца сілаў ЗША Сінды Мор заявіла, што таксама амэрыканскія вайскоўцы ўключацца ў запэўненьне бясьпекі ў часе выбараў.
XS
SM
MD
LG