Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш як 10 беларускіх чыноўнікаў сталі "неўязнымі" ў Польшчу на 3-гадовы тэрмін


Аляксей Дзікавіцкі, Прага Паводле польскіх афіцыйных асобаў, у сьпісе непажаданых у Польшчы асобаў – больш за 10 беларускіх чыноўнікаў. Ян Вэнгжын – дырэктар Дэпартамэнту ў справах рэпатрыяцыі і замежнікаў, пацьвердзіў нашаму радыё, што візавыя санкцыі супраць шэрагу беларускіх грамадзянаў, якія маюць дачыненьне да перасьледу Саюзу палякаў, уступілі ў сілу.

Ян Вэнгжын – дырэктар Дэпартамэнту ў справах рэпатрыяцыі і замежнікаў, пацьвердзіў нашаму радыё, што візавыя санкцыі супраць шэрагу беларускіх грамадзянаў, якія маюць дачыненьне да перасьледу Саюзу палякаў, уступілі ў сілу.

Гаворыць спадар Вэнгжын.

(Вэнгжын: ) “На просьбу міністра замежных справаў, дырэктар Дэпартамэнту ў справах рэпатрыяцыі і замежнікаў унёс у сьпіс асобаў, чыё знаходжаньне на тэрыторыі Польшчы непажаданае, больш за 10 грамадзянаў Беларусі. Гэтыя захады зьвязаныя з сытуацыяй, у якой апынулася польская меншасьць у Беларусі. Гэта сьпіс сакрэтны. Тыя, хто у ім знаходзіцца, пазбаўляюцца права ўезду на польскую тэрыторыю на тры гады. Гэта тычыцца таксама і транзыту”.

Учора польская газэта “Жыце Варшавы” напісала, што ў сьпісе знаходзяцца, сярод іншых, міністар юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў. У размове з нашым радыё Ян Вэнгжын, аднак, адмовіўся гэта пацьвердзіць.
XS
SM
MD
LG