Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенская моладзь супраць адлічэньня з ВНУ за ўдзел у акцыях


Сяргей Астраўцоў, Горадня Міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў выдаў загад: студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у апазыцыйных акцыях пратэсту, зараз можна будзе выключаць з унівэрсытэтаў ды іншых вучэльняў. Што думае наконт гэтага гарадзенская моладзь?

(Дзяўчына: ) “Я думаю, што гэта няправільна, чалавека нельга пазбаўляць уласнага меркаваньня. Чалавек — гэта індывідуальнасьць”.

(Сяброўка: ) “Чалавек мае права на тое, каб падтрымліваць нейкую партыю ці за штосьці выступаць. У кожнага ёсьць свае правы, і гэтага ніхто не павінен забараняць чалавеку і асабліва выганяць з унівэрсытэту”.

(Дзяўчына: ) “Я лічу: калі студэнт адстойвае свае правы, то трэба праводзіць і мітынгі, і іншае. Ну, але калі студэнт ня мае рацыі, тады — згодна з загадам”.

(Дзяўчына: ) “Я згодна зь сяброўкай”.

(Дзяўчына: ) “Я лічу, што акцыі бываюць розныя і мітынгі таксама. Але я думаю, што гэта неабдуманнае рашэньне, каб прыняць такое рашэньне неабходна добра і вельмі дасканала падумаць. Я ня згодная з гэтым”.

(Дзяўчына: ) “У кожнага чалавека, як мы ведаем, ёсьць свае свабоды і вольнасьці. Канешне, у залежнасьці ад таго, які гэта мітынг — чаму б не ўдзельнічаць маладым людзям, не выказваць сваю думку?”

(Дзяўчына: ) “Я лічу, што гэта няправільна, таму што кожны мае сваё меркаваньне і можа яго выказаць”.

(Сяброўка: ) “Я таксама так лічу”.

(Дзяўчына: ) “Я думаю, што гэта няправільна. У нас такое ўжо было, я чула перад рэфэрэндумам, па-мойму, ці перад выбарамі, казалі што калі не прыйсьці, то нібыта — адлічэньне. Я лічу, што гэта няправільна, бо тут няма сувязі”.

(Хлопец: ) “ Можа адбыцца, як на Ўкраіне, нічога добрага гэта не прынесла, калі пікеты наладжваюцца”.

(Дзяўчына:) “Я лічу, у кожнага ёсьць права, і ніхто ня можа яму гаварыць —што можна, а чаго нельга, тым больш маладым”.

(Дзяўчына: ) “Я думаю, што калі гэта не ў навучальны час, то кожны мае на гэта права”.

(Хлопец: ) “Гэта глупства. У кожнага чалавека свая пазыцыя, кожны думае па-свойму, вырашае сам для сябе”,

(Дзяўчына: ) “Я таксама думаю, што гэта няправільна — выганяць за тое, што чалавек хацеў удзельнічаць альбо ў чымсьці ўдзельнічаў”.

(Дзяўчына: ) “Я ня ведаю, я б не выганяла”.

(Дзяўчына: ) “Канечне, нельга выганяць, нас выбіраюць за вучобу, за тое, што мы вучымся. Ну калі я падтрымліваю вось гэты мітынг, прыйшла сюды, за што мяне выганяць? Хай на вучобу глядзяць, а не на маё грамадзкае жыцьцё”.

(Дзяўчына: ) “А я лічу, што гледзячы які мітынг, але мне здаецца, што ня варта выганяць”.
XS
SM
MD
LG