Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку загінулі прынамсі 47 чалавек


БАГДАД. У розных рэгіёнах Іраку загінулі прынамсі 47 чалавек. У горадзе Кіркук тэрарыст-самагубца здэтанаваў выбухоўку ў чарзе каля банку, забіўшы 18 чалавек і параніўшы больш за 50 іракцаў. Каля гораду Бакуба, недалёка ад вайсковага блёк-паста выбухнуў замінаваны аўтамабіль – загінулі 5 ірацкіх вайскоўцаў. У правінцыі аль-Анбар, якая лічыцца асабліва неспакойнай, паліцыя знайшла 24 целы. Большасьць зь іх, гэта хутчэй за ўсё кіроўцы грузавікоў Міністэрства абароны, якія патрапілі напярэдадні ў засаду. Астатнія – шэсьць іракцаў і нэпалец - былі супрацоўнікамі мясцовай кампаніі мабільнай сувязі. Што да палітычнага жыцьця, дык сёньня лідэр Курдзкай дэмакратычнай партыі Масуд Барзані прынёс прысягу ў якасьці прэзыдэнта ірацкага Курдыстану. Базані заявіў, што Курдыстан гэта неад’емная частка Іраку.
XS
SM
MD
LG