Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы заклапочаны Чачэніяй


МАСКВА. Расея ня можа забясьпечыць уцекачам з Чачэніі нармальныя ўмовы, каб яны маглі вяртацца на радзіму, - заяўляюць міжнародныя праваабарончыя арганізацыі. У аўторак на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве была прэзэнтаваная справаздача, падрыхтаваная прадстаўнікамі 17 эўрапейскіх краінаў. Адна з аўтарак - прадстаўніца Міжнароднай Хэльсінкскай фэдэрацыі ў правах чалавека Анна Аўстбэ паведаміла, што ёсьць дакумэнтальныя сьведчаньні аб парушэньнях правоў чалавека ў Чачэніі і што насельніцтву рэспублікі неабходная міжнародная абарона.
XS
SM
MD
LG