Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Życie Warszawy”: “Пятая калёна Лукашэнкі”


Сяргей Астраўцоў, Горадня Польская газэта “Życie Warszawy” сёньня надрукавала артыкул пад назвай “Пятая калёна Лукашэнкі”. У ім паведамляецца, што для некалькіх чалавек, якія дзейнічаюць на шкоду палякаў у Беларусі, забаронены ўезд у Польшчу, што пацьвердзілі прадстаўнікі ўладаў.

Газэта паведамляе са спасылкай на дакумэнты беларускага Камітэту рэлігій і нацыянальнасьцяў, што летась былы старшыня Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) Тадэвуш Кручкоўскі і старшыня Галоўнай рады СПБ Канстанцін Тарасевіч рабілі захады, каб падпарадкаваць “Дамы польскія”, якія належаць Саюзу палякаў, беларускім уладам.

Далей зазначаецца, што Кручкоўскі, не зважаючы, што закончыўся тэрмін ягоных паўнамоцтваў, не жадаў склікаць зьезд СПБ, дэлегаты якога павінны былі перавыбраць кіраўніцтва, і прасіў у беларускіх ўладаў дазволу надалей кіраваць СПБ.

Газэта піша, што аднойчы на размову з польскім консулам у Горадні спадар Кручкоўскі спрабаваў прайсьці са схаваным уключаным магнітафонам, але быў выкрыты аховай.

Газэта нагадвае, што першай паведаміла аб увядзеньні забароны на ўезд у Польшчу для людзей, якія дзейнічаюць на шкоду польскай меншасьці ў Беларусі. Сярод гэтых людзей, напрыклад, былы галоўны рэдактар газэты “Głos znad Niemna” Анджэй Дубікоўскі, а таксама “супрацоўнікі КГБ і міністар юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў”.

У публікацыі паведамляецца, што афіцыйна пацьверджана: гэтыя санкцыі ўжо набылі сілу. Людзі з гэтага сьпісу тры гады ня змогуць трапіць у Польшчу, з увагі на бясьпеку гэтай краіны. Гэта пацьвердзіў Ян Венгжын — генэральны дырэктар дэпартамэнту Рэпатрыяцыі і замежнікаў.

Газэта піша, што польскім уладам адпавядала канцэпцыя, ажыцьцяўляная пры Кручкоўскім, аб ізаляваньні СПБ ад грамадзкага жыцьця Беларусі. Аўтар называе гэта канцэпцыяй “польскага гета”. Дзякуючы гэтаму беларускія ўлады паслабілі Саюз палякаў і падрыхтавалі глебу для “франтальнай атакі” на яго, так лічыць Марыюш Машкевіч, былы амбасадар Польшчы ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG