Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады ў Берасьці адмовілі “Народнай грамадзе” ў правядзеньні зьезду


Алег Супрунюк, Берасьце Старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (“Народная грамада”) Георгі Руцкі атрымаў адказ ад Берасьцейскага аблвыканкаму наконт магчымасьці правядзеньня на тэрыторыі вобласьці пазачарговага партыйнага зьезду.

У лісьце, падпісаным намесьнікам старшыні аблвыканкаму Леанідам Цупрыкам, паведамляецца, “што рашэньне дадзенага пытаньня не ўваходзіць у кампэтэнцыю аблвыканкаму”.

Раней актывісты “Народнай грамады” ўжо двойчы спрабавалі правесьці партыйны зьезд у Менску і ваколіцах беларускай сталіцы, аднак не маглі дамовіцца аб выдзяленьні дзеля гэтага неабходнага памяшканьня. У выніку Міністэрства юстыцыі адмаўляецца прызнаць легітымнымі рашэньні гэтага партыйнага форуму, у тым ліку пра абраньне старшынём гэтай партыі Аляксандра Казуліна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG