Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзінага кандыдата вызначаць у верасьні (анонс)


Альгерд Невяроўскі, Менск Прадстаўнікі сталай нарады дэмакратычных сілаў абвясьцілі заключны этап падрыхтоўкі да Нацыянальнага Кангрэсу дэмакратычны сілаў, які павінен назваць імя адзінага кандытата ў прэзыдэнты ад апазыцыі.

15 чэрвеня павінны прайсьці 143 сходы ва ўсіх раёнах Беларусі, якія вылучаць каля 900 дэлегатаў на Кангрэс. Лідэры партыяў-членаў сталай нарады дэмакратычных сілаў заявілі, што Кангрэс абавязкова пройдзе на тэрыторыі Беларусі ў пэрыяд зь 1 верасьня па 1 кастрычніка 2005 году. Яны падалі каля 50-ці заявак на прадстаўленьне памяшканьня для правядзеньня Кангрэсу ў шэрагу беларускіх гарадоў.

Лідэры апазыцыйных партыяў спадзяюцца, што патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты, якія не ўваходзяць у сталую нараду дэмакратычных сілаў, усё ж такі пачнуць супрацоўніцтва з аб’яднанай апазыцыяй і прапануюць свае кандыдатуры на кангрэс.

Гл. падрабязьней: • Абноўлены поўны варыянт
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG