Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Рады БНР зьвярнулася да С.Скрабца з просьбай спыніць галадоўку


RFE/RL "Такія людзі, як Скрабец, вельмі патрэбныя Беларусі", заявіла Івонка Сурвіла.

(Сурвіла: ) "Хачу сказаць, што вельмі хацела б, каб спадар Скрабец спыніў сваю галадоўку. Лукашэнка ня варты таго, каб аддаваць сваё жыцьцё. Я думаю, што вельмі важна, каб такія людзі, як Скрабец, які здольны і гатовы змагацца да канца жыцьця за свае правы, заставаліся здаровыя, яны вельмі патрэбныя Беларусі. Далучаюся да ўсіх, хто просіць яго спыніць галадоўку".

Два гады таму Сяргей Скрабец выступіў з жалобнымі словамі на пахаваньні Васіля Быкава. "Адно агульнае вельмі сучаснае пачуцьцё пранізвае творчасьць і жыцьцё майстра: ад кожнага залежыць усё, кожны асабіста павінен адчуваць сваю адказнасьць за будучыню, за тое, што прыйдзе і ня прыйдзе заўтра". Гэтыя словы Сяргея Скрабца на паніхідзе ўключаныя ў кнігу "Быкаў на Свабодзе", якая днямі выходзіць другім, дапоўненым, выданьнем.
XS
SM
MD
LG