Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёс Сяргея Скрабца сёньня ня вырашаны


Уладзімер Глод, Менск Берасьцейскія праваахоўныя органы 13 чэрвеня так і не прынялі канчатковага рашэньня наконт магчымай зьмены меры стрыманьня Сяргею Скрабцу. Пра гэта нашаму радыё сёньня ўвечары паведаміў ягоны адвакат Міхаіл Хоміч.

Лідэр дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня, адзін з актыўных апанэнтаў цяперашняга рэжыму Сяргей Скрабец па-ранейшаму працягвае галадаваць у Берасьцейскім сьледчым ізалятары. Гэтак ён пратэстуе супраць арышту й абвінавачаньняў на свой адрас, якія ён лічыць беспадстаўнымі.

Нагадаем, што адвакат з улікам стану здароўя былога дэпутата просіць выпусьціць яго з ізалятару пад падпіску аб нявыезьдзе альбо пад хатні арышт.

Гл. таксама • Кіраўніцтва АГП просіць Сяргея Скрабца спыніць галадоўку • Сяргей Скрабец 30-ты дзень галадуе за кратамі
XS
SM
MD
LG