Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку ўсё ж ня будзе забаронены ўезд у Грузію


Юры Дракахруст, Прага Адмова беларускага боку ўводзіць візавы рэжым для Грузіі выклікала крок у адказ з грузінскага боку – Грузія вырашыла пакуль не забараняць уезд Аляксандру Лукашэнку на тэрыторыю сваёй краіны.

Гаворыць старшыня міжнароднай камісіі грузінскага парлямэнту Канстанцін Габашвілі:

(Габашвілі: ) "Калі [мы даведаліся, што] ў Беларусі ня будзе ўведзены адносна Грузіі візавы рэжым, то мы сёньня адрэагавалі на гэта рашэньнем не прымаць рэзалюцыю, якую мы падрыхтавалі некалькі дзён таму. Мы спынілі гэтую рэзалюцыю, паколькі візавы рэжым ня быў уведзены".

Калі была агучаная прапанова грузінскага парлямэнту абвесьціць Аляксандра Лукашэнку пэрсонай нон-грата, некаторыя беларускія палітыкі абураліся, маўляў, Нямеччына мае з Грузіяй візавыя адносіны, аднак Тбілісі не забараняе ўезд да сябе Герхарду Шрэдэру.

(Габашвілі: ) "Мы з вамі – не Нямеччына. Мы з вамі – аб''яднаньне СНД. Раней гэтага візавага рэжыму зь Беларусьсю не было, Беларусь вырашыла ўвесьці яго ў парадку нейкага пакараньня. Прычым гэтае пакараньне было патлумачанае ў вельмі ксенафобскай форме, размовамі пра грузінскі крыміналітэт. Вось гэта і выклікала наш крок у адказ – калі так, то мы ня будзем рабіць аніякай шкоды беларускаму народу, а вось прэзыдэнта, які гаворыць, што зашмат тут грузінскага крыміналітэту, да сябе пускаць ня будзем. Як дарэчы, і Нямеччына, і іншыя эўрапейскія краіны, і Амэрыка".

Міністар Мартынаў у сваім ранейшым выступе па БТ патлумачыў, што асаблівую заклапочанасьць беларускага боку выклікае тое, што прэзыдэнт Саакашвілі і парлямэнт Грузіі прымалі рашэньні і рабілі заявы пра накіраваньне ў Беларусь “баевікоў-рэвалюцыянэраў”.

(Габашвілі: ) "Яшчэ горш. Гэта тым больш даказвае, што мы маем рацыю. Значыць, размова ідзе не пра нейкія чыньнікі, якія тычацца бясьпекі краіны, а пра чыньнікі бясьпекі адной асобы і ягонага блізкага атачэньня. Гэта было рашэньне, якое не заслугоўвае народнай ухвалы з абодвух бакоў. Мы ня будзем чапаць наш любімы беларускі народ, але калі будзе нейкае рашэньне беларускіх уладаў наконт візаў, мы адновім нашае рашэньне. А зараз яно прыпыненае".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG