Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зноў беспарадкі ў Ошы


Ош Карэспандэнт Радыё Свабода паведамляе, што адзін чалавек забіты і пяць іншых параненыя ў выніку сутыкненьняў з сіламі бясьпекі ў горадзе Ош на поўдні Кыргістану. Каля 200 чалавек, узброеных дручкамі і абрэзкамі арматуры, сёньня спрабавалі захапіць гатэль “Алай”, які, на іх думку, належыць дэпутату парлямэнту і буйному прадпрымальніку Баяману Эркінбаеву. Ахова гатэлю адкрыла агонь па нападніках. Пазьней у горад былі перакінутыя дадатковыя сілы бясьпекі
XS
SM
MD
LG