Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране кажуць, што зловяць тэрарыстаў


Тэгеран Іранскі пракурор Саід Мортазаві заявіў сёньня, што адказныя за ўчорашнія тэракты будуць знойдзеныя і пакараныя. Мортазаві назваў тэрарыстаў “ворагамі Бога”. 10 чалавек былі забітыя і звыш 70 параненыя ў выніку сэрыі выбухаў у горадзе Ахвазе, сталіцы правінцыі на мяжы з Іракам, і таксама ва ўсходняй частцы Тэгерану. Групоўка “Народны дэмакратычны фронт Ахвазі” узяла на сябе адказнасьць за тэракты. У пятніцу ў Іране павінны адбыцца прэзыдэнцкія выбары
XS
SM
MD
LG