Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Візыт Блэра ў Маскву


Масква Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Тоні Блэр пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Уладзімерам Пуціным заявіў, што дасягнуты сапраўдны прагрэс у справе зьніжэньня даўгоў афрыканскіх краінаў і абароны навакольнага асяродзьдзя. Блэр, аднак, прызнаў, што яшчэ чакаюцца “цяжкія перамовы” ў гэтых пытаньнях напярэдадні саміту вялікай васьмёркі. На сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з Пуціным, Блэр ухваліў адносіны паміж Брытаніяй і Расеяй "Двухбаковыя адносіны паміж Вялікабрытаніяй і Расеяй , як адзначыў прэзыдэнт Пуцін, вельмі моцныя. Мы мелі магчымасьць абмеркаваць шырокае кола пытаньняў, асабліва ў энэргетычнай галіне, але гэтым тэмы не вычэрпваліся”
XS
SM
MD
LG