Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрт на працэсе “Гайдукевіч супраць “Народнай Волі” прызнаў блянк ірацкай амбасады падробкай


Ганна Соусь Сёньня ў судзе Ленінскага раёну Менску працягваюцца судовыя слуханьні на пазоў старшыні ЛДПБ Сергея Гайдукевіча да газэты “Народная Воля” аб абароне гонару і годнасьці. Сёньня сталі вядомыя вынікі экспэртызы копіі факсавага паведамленьня, надрукаванай у газэце.

Экспэртызу на замову суду правёў супрацоўнік Экспэртна-крыміналістынага цэнтру менскай міліцыі Андрэй Ашуркаў. Ён прыйшоў да высновы, што блянк ірацкай амбасады быў выраблены спосабам мантажу асобных фрагмэнтаў. Зьмешчаны на блянку тэкст экспэрт не дасьледаваў.

Сяргей Гайдукевіч патрабуе праз суд прызнаць несапраўднай надрукаваную ў “Народнай Волі” інфармацыю пра тое, што ён запазычыў ірацкаму боку каля 1 мільёна даляраў (менавіта пра гэта гаварылася ў дасьледаваным факсавым паведамленьні) і патрабуе 200 мільёнаў рублёў кампэнсацыі.

Сёньня ж Іосіф Сярэдзіч падаў хадайніцтва аб правядзеньні судова-лінгвістычнай экспэртызы зьместу факсавага паведамленьня.
XS
SM
MD
LG