Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога старшыню Саюзу палякаў Тадэвуша Кручкоўскага выключылі з СПБ


Сяргей Астраўцоў, Горадня Учора ў Горадні адбылося паседжаньне праўленьня Гарадзенскага гарадзкога аддзелу Саюзу палякаў Беларусі.

“За антыпольскую дзейнасьць і за дзейнасьць на шкоду Саюзу палякаў” з арганізацыі былі выключаныя былы старшыня Саюзу палякаў Беларусі Тадэвуш Кручкоўскі, былы рэдактар часопісу “Magazyn Polski” Яўген Скрабоцкі, колішні кіраўнік Гарадзенскага гарадзкога аддзелу СПБ Казімер Знайдзінскі і Вальдэмар Краўцэвіч. Праўленьне Гарадзенскага гарадзкога аддзелу Саюзу палякаў палічыла непрымальным удзел названых асобаў у антыпольскім фільме Беларускага тэлебачаньня “Хто заказаў Саюз палякаў” і падрыхтоўцы нумару газэты “Głos znad Niemna”, які выйшаў 10 чэрвеня бязь ведама кіраўніцтва СПБ і рэдакцыі выданьня.

На ўчорашнім паседжаньні прысутнічалі 15 з 21 сябра праўленьня. За выключэньне Кручкоўскага, Скрабоцкага й Знайдзінскага прагаласавалі 14 чалавек, а супраць Краўцэвіча былі ўсе 15.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG