Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Француская журналістка Флёранс Обэна вызваленая з палону ў Іраку


ПАРЫЖ. Француская журналістка Флёранс Обэна, вызваленая з палону ў Іраку, празь некалькі гадзінаў прыляціць у Парыж. Разам зь ёй быў вызвалены і яе ірацкі перакладчык, Хусэйн Ханун. Іх выкралі ў Багдадзе 5 студзеня і яны знаходзіліся ў палоне больш за 5 месяцаў. Гаворыць прэзыдэнт Францыі Жак Шырак. (Шырак)Флйранс Обэна і Хусэйн Ханун вызваленыя і добра сябе адчуваюць. Спадарыня Флёранс ужо знаходзіцца на борце самалёту, які ляціць у Парыж. Цяпер яны, нарэшце, пабачаць сваіх родных і блізкіх рпсьля 157 дзён цяжкіх выпрабаваньняў, якія разам зь імі перажыў увесь францускі народ. Я шчасьлівы сёньня, як і ўсе французы”. Ніякай інфармацыі аб тым, як закладнікі былі вызваленыя, няма.
XS
SM
MD
LG