Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Human rights watch: прэзыдэнцкія выбары ў Іране ня будуць свабоднымі


НЬЮ-ЁРК. Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Human rights watch” лічыць, што прэзыдэнцкія выбары, якія маюць адбыцца ў Іране, ня будуць ані свабоднымі ані справядлівымі. У заяве праваабаронцаў адзначаецца, што ў выбарах возьмуць удзел толькі тыя кандыдаты, якіх зацьвердзіў кансэрватыўны кантрольны ворган – Рада вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі. Такіх кандыдатаў восем. Паводле апошніх апытаньняў, найбольш шансаў на перамогу мае Акбар Хашэмі-Рафсанджані, які ўжо быў прэзыдэнтаў у 90-я гады.
XS
SM
MD
LG