Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: 2 замахі - 15 забітых


БАГДАД. Прынамсі 10 іракцаў загінулі а трое былі параненыя, калі ўзброены чалавек пачаў страляць у мікрааўтобус у паўднёвай частцы Багдаду. Паводле паліцыі, усе ахвяры – будаўнікі. Яны ехалі ў Багдад з гораду Хілла, калі дзьве машыны заблякавалі мікрааўтобус і пачалася страляніна. Раней сёньня ў Багдадзе тэрарыст самагубца, апрануты ў паліцэйскі мундзір, здэтанаваў на сабе выбухоўку, забіўшы 5 і параніўшы 15 чалавек ў штаб-кватэры элітарнай часткі ірацкай паліцыі. Сёньня ж экстрэмісты заатакавалі амбасаду Славаччыны ў Багдадзе – чацьвёра ахоўнікаў параненыя.
XS
SM
MD
LG